Беларуская Служба

У Дзень Незалежнасці польскія службы спадзяюцца дадатковых праблемаў на мяжы

11.11.2021 10:09
Ноччу 150 чалавек спрабавалі сілай прарваць памежную агароджу і ўварвацца на тэрыторыю Польшчы, паведаміла польскае МУС.
         .
У Дзень Незалежнасці польскія службы спадзяюцца дадактовых праблемаў на мяжы.PAP/Ministerstwo Obrony Narodowej

Ноччу на Падляшшы дайшло да чарговай спробы гвалтоўнага перасячэння мяжы. Удзел у ёй узялі 150 мігрантаў, паведаміў намеснік кіраўніка Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Барташ Градэцкі. Ён дадаў, у сувязі з тым, што сёння частка службаў будзе задзейнічаная да аховы мерапрыемстваў, звязаных са святкаваннем Дня Незалежнасці, польскія службы не выключаюць, што ўвечары на мяжы адбудзецца чарговая спроба «штурму».

«Урад атрымаў сігналы, што ў Дзень Незалежнасці на польска-беларускай мяжы можа адбыцца «нешта асаблівае». Мы да гэтага гатовыя», – заявіў віцэ-міністр польскага МУС у тэлевізіі Polsat News.

«У нас сёння асаблівы дзень, дзяржаўнае свята (...) Другі бок можа ўспрыняць гэта такім чынам, што калі нам давядзецца дзейнічаць «на два франты», то бок забяспечваць Марш незалежнасці і мяжу, то гэта азначае, што мы будзем у дзесьці слабейшымі», – сказаў Барташ Градэцкі.

PAP/аз

Рада Бяспекі ААН абмяркуе сітуацыю на польска-беларускай мяжы

11.11.2021 09:07
Пазачарговае паседжанне Рада Бяспекі ААН скліканае па ініцыятыве Францыі, Эстоніі і Ірландыі.