Беларуская Служба

Учора памежнікі зафіксавалі 223 спробы незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі

12.11.2021 11:07
Польская Памежная служба нагадвае, што за ўвесь мінулы год такіх спробаў было 88.
- .
Польска-беларуская мяжа. Ілюстрацыйны здымакфота: Ludek, CC BY-SA 2.5, via Wikimedia Commons

Толькі ўчора польская Памежная служба зафіксавала 223 спробы незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі. У дачыненні да 26 чалавек вынесены рашэнні аб выездзе з тэрыторыі Рэспублікі Польшча. Затрыманыя трое замежнікаў – два іракцы і адзін сірыец, паведамілі памежнікі ў Твітары.

З пачатку міграцыйнага крызісу на польска-беларускай мяжы, то бок са жніўня, польская Памежная служба зафіксавала амаль 33,2 тысячы спробы незаконнага перасячэння мяжы. За ўвесь мінулы год такіх спробаў было 88.

аз