Беларуская Служба

Мінабароны Польшчы: Сітуацыя на ўсходняй мяжы напружаная, але стабільная

12.11.2021 13:03
«Фіксуем шмат правакацый, шмат спробаў перасячэння агароджы», – кажа міністр нацыянальнай абароны Польшчы.
     .
Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак.PAP/Rafał Guz

Міністр нацыянальнай абароны Польшчы заявіў, што сітуацыя на ўсходняй мяжы напружаная, але стабільная. Марыюш Блашчак(Mariusz Błaszczak) удзельнічаў у паседжанні з камандзірамі Войска Польскага на тэму гібрыдных дзеянняў Беларусі.

Кіраўнік Мінабароны падкрэсліў, што польскія службы ў цяжкіх умовах на мяжы спраўляюцца вельмі добра:

- Фіксуем шмат правакацый, шмат спробаў перасячэння агароджы, але, як польскія памежнікі, так і жаўнеры прадухілілі гэтыя спробы. Паводзіны польскіх памежнікаў і вайскоўцаў вельмі прафесійная. Яны не рэагуюць на правакацыі і сапраўды сочаць за бяспекай на мяжы.

Нагадваем, учора польскія памежнікі зафіксавалі 233 спробы незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі ў Польшчу. Памежная служба затрымала трох замежнікаў, вынесла пастановы аб выездзе з Польшчы ў дачыненні да 26 чалавек і сарвала астатнія спробы.

IAR/аз