У Варшаўскім кінатэатры Iluzjon і на партале Ninateka.pl з 12 па 14 лістапада пазаходзіць Беларускі кінафестываль Bulbamovie 2021. Фільмы непакорлівых беларускіх кінематаграфістаў прадстаўлены ў польскай сталіцы ўжо сёмы раз. Фестываль закліканы наблізіць польскай публіцы падзеі ў Беларусі, пазнаёміць з беларускімі творцамі.
Сёлета Bulbamovie распачалося паказам дакументальнай стужкі «Беларусь.Пачатак» рэжысёра, які пад пагрозай рэпрэсій, працуе пад псеўданімам Фёдар Багамолаў. Таксама ў праграме фестывалю фільм «Калі кветкі не маўчаць» - пераможца конкурсу дакументальнага кіно 37-га Варшаўскага кінафестывалю рэжысёра Андрэя Куцілы.
Агулам у праграме кінафестывалю 11 дакументальных ды ігравых фільмаў.
эж