Падляшская паліцыя паведаміла, што каля 50 чалавек прарваліся ў Польшчу з тэрыторыі Беларусі ў Польшчу ўчора вечарам каля мясцовасці Стажына. Паліцыі, вайскоўцам і памежнікам удалося затрымаць 22 з іх, усе яны – грамадзяне Іраку.
Пазней, пасля 20:00 у суседняй вёсцы Клюковічы-Калонія, нелегальныя мігранты спрабавалі натоўпам прарвацца праз беларуска-польскую мяжу, напалі на супрацоўнікаў паліцыі. У аднаго з памежнікаў трапіў камень, які пашкодзіў шлем.
Агулам Памежная варта Польшчы зафіксавала 223 спробы незаконнага перасячэння дзяржаўнай мяжы.
Паводле звестак польскіх службаў, у бліжэйшыя дні магчымыя чарговыя спробы масавых прарываў праз мяжу. Беларусы быццам бы распаўсюджваюць сярод мігрантаў чуткі, што палякі ў бліжэйшы час не будуць затрымліваць людзей, якія перасякаюць мяжу.
ІАР ПР/нг