Беларуская Служба

Амаль 14,5 тыс новых хворых на каранавірус зарэгістравана ў Польшчы за суткі

14.11.2021 11:12
Памерлі ў агльнай складанасці 46 чалавек.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneJacek Szydlowski / Forum

Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, за мінулыя суткі было зафіксавана 14 442 новых заражэнняў каранавірусам. Трынаццаць чалавек памерлі з-за Covid-19, а 33 чалавекі памерлі ад суіснавання Covid-19 з іншымі захворваннямі.

Паводле звестак Мінздароўя, колькасць шпіталізаваных з-за Covid-19 зараз складае 13,5 тыс. У цяперашні час занятыя 1159 апаратаў ШВЛ, што на 49 больш, чым днём раней. Усяго ў аддзяленнях Covid больш за 1700 такіх прылад.

Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, да гэтага часу ў Польшчы было зроблена больш за 39,8 мільёна прышчэпак супраць Covid-19. Больш за 20 мільёнаў палякаў цалкам прышчэпленыя. Больш за 301 тысячу чалавек прайшлі вакцынацыю трэцяй дозай.

За апошнія суткі зроблена звыш 91 тысячы прышчэпак, больш за ўсё ў Мазавецкім ваяводстве – звыш 14 тысяч.

ІАР ПР/нг