Беларуская Служба

Прэзідэнт Анджэй Дуда асудзіў антысеміцкія падзеі ў Калішы 11 лістапада

14.11.2021 13:21
Група з некалькіх сотняў чалавек выкрыквала антысеміцкія лозунгі.
Prezydent Andrzej Duda
Prezydent Andrzej DudaTwitter/@prezydentpl

Прэзідэнт Анджэй Дуда асудзіў антысеміцкі марш, які прайшоў 11 лістапада ў горадзе Каліш. Яго арганізатары спалілі копію тэксту Калішскага статуту. Гэта прывілей, выдадзены габрэям герцагам Вялікай Польшчы Баляславам Набожным 16 жніўня 1264 г. у Калішы.

Група з некалькіх сотняў чалавек выкрыквала антысеміцкія лозунгі.

«Я рашуча асуджаю ўсе акты антысемітызму. Варварства, здзейсненае групай хуліганаў у Калішы, супярэчыць каштоўнасцям, на якіх грунтуецца Рэспубліка Польшча. І ва ўмовах сітуацыі на мяжы і прапаганды кампаніі супраць Польшчы, гэта нават акт здрады», – напісаў у Twitter прэзідэнт Анджэй Дуда.

Падзеі ў Калішы таксама асудзілі іншыя дзяржаўныя чыноўнікі Польшчы, між іншым намеснік міністра замежных спраў Лукаш Ясіна, а кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Марыюш Каміньскі назваў падзеі ў Калішы «ганебнымі і скандальнымі». Ён дадаў, што спадзяецца, што арганізатары шэсця будуць пакараныя.

Прэзідэнт Каліша паведаміў аб выпадку ў пракуратуру.

Калішскі статут 1264 г. вызначаў статус габрэям у Польшчы, а пазней таксама заснаванне ў Польшчы часткова аўтаномнай габрэйскай абшчыны. Яна гарантавала існаванне габрэйскіх судоў і асобных судоў па справах, у якіх удзельнічалі як габрэі, так і хрысціяне. Акрамя таго, ён забяспечваў асабістую свабоду і бяспеку для габрэяў, у тым ліку свабоду рэлігіі, паездак і гандлю.

IAR/нг