Беларуская Служба

Кіраўнік МУС Польшчы: Недатыкальнасць польскай мяжы – гэта пытанне нашай незалежнасці і дзяржаўнасці

15.11.2021 12:17
«Мы павялічылі колькасць памежнікаў, паліцэйскіх і салдат. Яны знаходзяцца ў поўнай гатовасці да дзеянняў, мы гатовыя да любога сцэнару».
Sytuację na granicy polsko-białoruskiej kontrolują m.in. Straż Graniczna i wojsko
Sytuację na granicy polsko-białoruskiej kontrolują m.in. Straż Graniczna i wojskoPAP/16 Dywizja Zmechanizowana

Недатыкальнасць польскай мяжы з'яўляецца абсалютным прыярытэтам. Гэта пытанне нашай незалежнасці, нашай дзяржаўнасці, – заявіў у гутарцы з газетай Super Express кіраўнік МУС Польшчы Марыюш Каміньскі.

«Варожыя дзеянні рэжыму Лукашэнкі, на жаль, узмацніліся ў апошнія дні. Працягваецца бесперапынны, падбухтораны і кантраляваны беларускімі службамі націск нелегальных мігрантаў на польскую мяжу, – заявіў міністр у гутарцы з выданнем Super Express. Ён таксама адзначыў, што цяпер зʼяўляецца прыярытэтам для Польшчы.

Калі яго журналісты выдання спыталі, што Польшча зрабіла для паляпшэння напружанай сітуацыі, ён растлумачыў, што «мы павялічылі колькасць памежнікаў, паліцэйскіх і салдат». «Яны знаходзяцца ў поўнай гатовасці да дзеянняў, мы гатовыя да любога сцэнару», – падкрэсліў ён.

Пры гэтым кіраўнік МУС Польшчы падзякаваў тым, хто трымае абарону на першай лініі мяжы. «Дзякуй ім за гэта цяжкую і самаахвярную службу. Давайце памятаць, што бяспека польскай мяжы – гэта бяспека ўсіх нас».

эж


Польшча, Літва ды Латвія абмяркуюць прыцягненне НАТА да вырашэння міграцыйнага крызісу

14.11.2021 17:26
Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Польшчы М. Маравецкі.

У нядзелю былі зафіксаваныя 118 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі

15.11.2021 11:28
Памежная служба паведамляе, што ў лістападзе адбылося больш за пяць тысяч спробаў нелегальнага перасячэння мяжы з Беларусі.