Беларуская Служба

Польскія службы спадзяюцца працяглых спробаў дэстабілізацыі на мяжы

15.11.2021 15:32
Паводле прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў, беларускія ўлады зацікаўлены ў эскалацыі сітуацыі на мяжы.
       .
Польскія службы спадзяюцца працяглых спробаў дэстабілізацыі на мяжы.PAP/Irek Dorożański/DWOT

Прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў Станіслаў Жарын заявіў, што на польска-беларускай мяжы можна чакаць працяглых спробаў дэстабілізацыі. Пра гэта, паводле яго, сведчыць пастаяннае пашырэнне «лагера» мігрантаў каля Кузніцы і прыток новых груп іншаземцаў.

Добра бачна, што беларускія ўлады зацікаўлены ў эскалацыі сітуацыі на мяжы, заявіў Станіслаў Жарын(Stanisław Żaryn) у эфіры Польскага радыё 24:

- Ля мяжы знаходзіцца натоўп людзей. У гэткай сітуацыі ўсялякія правакацыі, нават распаўсюджванне чутак, можа давесці да сур’ёзных наступстваў. Мы ўжо бачым, што дзейнічаюць пэўныя механізмы па кантролі натоўпу, гэта таксама для нас больш сур’ёзны выклік і гэта пацвярджае, што Беларусь гатовая перайсці на новы этап канфлікту.

Станіслаў Жарын пацвердзіў, што за мінулыя суткі на польска-беларускай мяжы было менш інцыдэнтаў, чым у папярэднія дні. Аднак службы спадзяюцца яшчэ аднаго буйнога штурму мяжы.

IAR/аз

Мінабароны Польшчы: Сітуацыя на ўсходняй мяжы напружаная, але стабільная

12.11.2021 13:03
«Фіксуем шмат правакацый, шмат спробаў перасячэння агароджы», – кажа міністр нацыянальнай абароны Польшчы.

Мігранты будуюць ля мяжы вялікі лагер

12.11.2021 15:22
«Беларусы рыхтуюцца да працяглага ўздзеяння на Польшчу і дэстабілізацыі нашай мяжы», – паведамляюць польскія памежнікі.