Беларуская Служба

Польскі ўрад склікаў нараду Бюро нацыянальнай бяспекі

16.11.2021 09:34
Сустрэча прысвечаная сітуацыі на беларуска-польскай мяжы.
Ілюстрацыйны здымакPAP/Ministerstwo Obrony Narodowej

У Бюро нацыянальнай бяспекі прэзідэнт Польшчы сустракаецца з прэм'ер-міністрам і членамі ўрада, каб абмеркаваць сітуацыю на польска-беларускай мяжы. На сустрэчы, у тым ліку, удзельнічаюць кіраўнікі Міністэрства нацыянальнай абароны і Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі, а таксама прадстаўнікі спецыяльных службаў і ўзброеных сіл.

Віцэ-прэм'ер, старшыня кіроўнай партыі "Права і справядлівасць" Яраслаў Качыньскі не спадзяваецца, што будзе эскалацыя канфлікту з-за сітуацыі на польска-беларускай мяжы да такой ступені, што гэта можа прывесці да вайны ў сэнсе ўзброенага канфлікту.

Памежная служба Польшчы зафіксавала ўчора 224 спробы незаконнага перасячэння мяжы з Беларуссю. Згодна з дзеючым заканадаўствам, афіцэры вынеслі пастановы аб выдаленні з тэрыторыі Польшчы ў дачыненні да 26 іншаземцаў.

Паводле звестак Памежнай службы, на адным з участкаў мяжы  ў Дубічах-Цэркеўнах, група 100 мігрантаў марна спрабавала прарвацца праз памежную агароджу.

ПР/юл