У Польшчы лічаць, што перамовы канцлера Нямеччыны Ангелы Мэркель і Аляксандра Лукашэнкі, безумоўна, былі заўчаснымі. Такую пазіцыю выказаў амбасадар Польшчы пры Еўрасаюзе Анджэй Садась на сустрэчы міністраў абароны 27 краін у Бруселі.
Учора адбылася тэлефонная размова канцлера ФРГ з Аляксандрам Лукашэнкам. Гэта быў першы кантакт заходняга лідара з Аляксандрам Лукашэнкам пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў жніўні мінулага года, якія былі прызнаныя сфальсіфікаванымі. Справаздачы дыпламатаў Еўрасаюза паказваюць, што Польшча – хоць і лічыць гэтыя перамовы заўчаснымі – не лічыць, што яны супярэчаць нядаўнім рашэнням ЕС.
Учора міністры замежных спраў 27 краін пагадзіліся падоўжыць санкцыі супраць беларускага рэжыму. Амбасадар Польшчы ў Еўрасаюзе звярнуў увагу на паведамленні нямецкага боку пра размову з «спадаром Лукашэнкам», што азначае, што ён не прызнаны легітымным прэзідэнтам.
Анджэй Садась таксама прадставіў апошнюю інфармацыю з польска-беларускай мяжы. Сярод іншага ён прадэманстраваў відэазапісы, на якіх відаць агрэсію мігрантаў супраць польскіх жаўнераў і афіцэраў памежнай службы, закідванне іх камянямі, а таксама асляпленне з дапамогай лазераў беларускімі службамі і спробы знішчэння памежнай агароджы.
ПР/юл