Паліцыя паведаміла, што цяпер яму аказваюць дапамогу, хуткая вязе яго ў шпіталь. «Верагодна ў яго пералом касцей чэрапа, пасля ўдару нейкім прадметам», — напісана ў Twitter-ы польскай паліцыі.
Цягам двух гадзін у Кузьніцы, каля закрытага памежнага пераходу з Беларуссю, група мігрантаў нападае на польскіх афіцэраў і салдат. Палякаў закідваюць камянямі, палкамі ды іншымі прадметамі. Мігранты таксама спрабуюць кідаць бярвенні на памежную агароджу.
Паводле Міністэрства нацыянальнай абароны, замежнікі ўзброеныя беларускімі службамі выбуховымі гранатамі, кідалі іх у польскіх салдат і афіцэраў. Таксама здзяйсняліся спробы разбурыць памежны плот.
Прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў Станіслаў Жарын запэўніў, што польскія афіцэры прымаюць адэкватныя меры, эфектыўна абараняючы мяжу. Дзеля гэтага выкарыстоўваюцца вадамёты і слезацечны газ. Ён дадаў, што сітуацыя пад кантролем.
Падляшская паліцыя паведаміла, што беларускія службы ніяк не рэагуюць на разбурэнне агароджы, памежнага перахода ды агрэсію з боку мігрантаў. Больш за тое, як відаць з відэа, размешчаных у інтэрнэце, кардон беларускай арміі блакіруе адыход мігрантаў назад у Беларусь.
ПР/юл