Беларуская Служба

Польскі ўрад змагаецца з чацвёртай хваляй пандэміі

16.11.2021 13:36
Гэта адна з самых сур'ёзных пагроз сёння, заявіў старшыня кіроўнай партыі «Права і справядлівасць» Яраслаў Качыньскі.
Ілюстрацыйны здымакPA/ROBIN VAN LONKHUIJSEN Dostawca: PAP/EPA.

Польскія ўлады разлічваюць на новыя вакцыны і лекі. Першыя лекі ўжо створаны, цяпер працягваюцца працэсы сертыфікацыі.

Палітык падкрэсліў, што пандэмія — гэта пагроза, якую нельга недаацэньваць. «Некаторыя» ужо прывыклі да яе, а гэта ненармальная сітуацыя», — сказаў старшыня ПіС.

Цяпер у польскіх бальніцах знаходзяцца 14 906 хворых на COVID-19, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя. Гэта на 783 больш, чым учора. 1270 рэспіратараў занятыя, на 66 больш, чым учора. На каранціне знаходзяцца 449 589 чалавек.

З пачатку пандэміі ў Польшчы ад COVID-19 вылечыліся 2 827 027 пацыентаў.

Паводле інфармацыі IAR, у Польшчы за мінулыя суткі зарэгістравана 16 590 новых выпадкаў каранавірусных інфекцый, 282 пацыенты памерлі.

ПР/юл