У выніку сутыкненняў на памежным пераходзе каля Кузьніцы 12 польскіх сілавікоў атрымалі раненні. Ахвяры атрымалі ў асноўным траўмы галавы, рук і ног. «Раны атрымалі дзевяць паліцыянтаў і паліцыянтак, два памежнікі і адзін салдат. Усе раны ад кінутых прадметаў», – паведаміла паліцыя вуснамі свайго прэс-сакратара Марыюша Цяркі (Mariusz Ciarka).
Учора каля КПП Кузьніца-Брузгі мігранты штурмавалі польскую мяжу. Іх узброілі беларускія службы, між іншым, святлошумавымі гранатамі, яны таксама кідалі ў польскія службы камянямі, галінамі і іншымі небяспечнымі прадметамі. На думку Мінабароны, атака была здзейснена пад строгім кантролем беларускіх службаў.
Ужо некалькі тыдняў мігрантаў, у асноўным з Блізкага Ўсходу, рэжым Аляксандра Лукашэнкі накіроўвае на мяжу ЕС і спрабуе іх прымусіць да незаконнага пераходу. Мяжу абараняюць памежнікі, паліцыянты і жаўнеры Войска Польскага.
IAR PR/нг