У Польшчы за мінулы дзень зафіксавана 24 239 выпадкаў заражэння каранавірусам, паведаміла Міністэрства аховы здароўя. Памерлі 463 асобы, з іх 339 таксама мелі іншыя захворванні.
За мінулыя суткі вылечыліся 7 737 чалавек, а з пачатку пандэміі – 2 831 903 чалавекі. З учорашняга дня было зроблена амаль 97 тысяч аналізаў на вірус. Кожная пятая інфекцыя зарэгістраваная ў Мазавецкім ваяводстве. Шмат выпадкаў было таксама ў Слёнскім і Вялікапольскім.
З пачатку пандэміі вірусам SARS-Cov-2 заразіліся 3 254 875 чалавек. 79 624 пацыента памерлі.
IAR PR/нг