Памежная служба Польшчы паведаміла, што мігранты пакідаюць месца на беларуска-польскай мяжы на КПП «Брузгі – Кузьніца». Беларускія службы накіроўваюць групу ў невядомым напрамку.
Прэс-сакратар памежнай службы, маёр Ганна Міхальска паведаміла, што мігранты бяруць з сабой бярвёны, якімі яны штурмуюць мяжу.
- Мы назіраем за групай, якая была ўчора ў Кузьніцы, пазней перайшла на тэрыторыю былога часовага лагера. Гэтыя людзі сабралі свае рэчы ў гэтым лагеры і пайшлі ў невядомым напрамку пад наглядам беларускіх сілавікоў. Мы таксама бачым, што некаторыя з гэтай групы забіраюць, на жаль, з сабою бярвёны, пры дапамозе якіх яны перасякаюць мяжу.
Учора група мігрантаў спрабавала прарвацца праз памежны пераход у Кузьніцы. Замежнікі закідалі польскіх сілавікоў. 12 супрацоўнікаў памежнай службы, войска і паліцыі былі параненыя.
IAR PR/нг