Беларуская Служба

У Польшчы расце колькасць захворванняў каранавірусам

18.11.2021 10:01
Намеснік міністра здароўя паведаміў пра тысячы новых заражэнняў каранавірусам.
Ілюстрацыйны здымакPAP/Rafał Guz

У эфіры Польскага радыё чыноўнік распавёў, што за апошнія 24 гадзіны было выяўлена 24 882 новыя выпадкі захворвання на каранавірус. Ад хваробы памерла 370 чалавек, зроблена амаль 100 тысяч тэстаў на каранавірус.

Вальдэмар Краска сказаў, што вялікая колькасць смерцяў з'яўляецца вынікам таго, што людзі занадта позна звяртаюцца да лекараў.

-  Найчасцей хворыя звяртаюцца па дапамогу на 10 дзень пасля заражэння, калі ўжо вельмі небяспечныя праявы хваробы. Тады часта ўжо не можна дапамагчы, бо запозна на тэрапію ды лекі. Неаднаразова здаралася, што з прыёмнай пацыент адразу трапляе ў рэанімацыю.

Вальдэмар Краска дадаў, што ў шпіталях цяпер усё больш трапляе людзей, якія хварэюць на Covid-19. За 24 гадзіны шпіталізавалі амаль 400 чалавек. У бальніцах лечаць больш за 15 000 700 чалавек з Covid-19.

ПР/юл