Беларуская Служба

Польская паліцыя ловіць перавозчыкаў нелегальных мігрантаў

18.11.2021 11:29
Сёння паліцыя на падляшскіх дарогах спыніла тры аўтамабілі з нелегальнымі мігрантамі.
Ілюстрацыйны здымак (kf) PAP/Marcin Bielecki

 У адным з аўтафургонаў перавозілі 22 чалавекі, - паведаміў прэс-сакратар камандзіра паліцыі Падляшша, інспектар Томаш Крупа

- За стырном сядзе 34-гадовы сірыец. Мужчына знаходзіўся нелегальна нан тэрыторыі Польшчы. На падлозе ў багажным аддзяленні сярод тавару сядзелі мігранты.

Затрыманыя атрымалі ежу і ваду ад паліцыі, якая перадала іх  памежнікам.

Затрыманыя таксама «кур'еры» нелегальных мігрантаў — грамадзяне Грузіі і Чачні. За дапамогу ў незаконным перасячэнні мяжы ім пагражае да васьмі гадоў пазбаўлення волі.

ПР/юл