Беларуская Служба

Польшчa высунула ўльтыматум Лукашэнку

18.11.2021 16:28
Калі беларускі бок да нядзелі, 21 лістапада не стабілізуе сітуацыю на мяжы, Польшча спыняе чыгуначны рух праз Кузніцу. 
WOT na granicy polsko-białoruskiej - operacja Silne Wsparcie
WOT na granicy polsko-białoruskiej - operacja "Silne Wsparcie"DWOT

Праца чыгуначнага памежнага пераходу ў Кузніцы (памежны пераход «Брузгі» з беларускага боку) будзе прыпыненая, калі беларускі бок да нядзелі, 21 лістапада не стабілізуе сітуацыю ў гэтым раёне. Пра гэта гаворыцца ў лісце галоўнага каменданта Памежнай варты Польшчы, дасланага старшыні Памежнага камітэта Беларусі. Ліст дасланы па распараджэнні міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы.

Аднак большая частка чыгуначнага транзіту, у асноўным з кантэйнерамі з Кітая, праходзіць праз пераход Брэст-Цярэспаль, дзе на польскім баку знаходзіцца чыгуначны тэрмінал Малашэвічы. Транзіт грузаў па чыгунцы – адна з важнейшых крыніц даходаў Беларускай чыгункі.

iar/эж

Сітуацыя на мяжы з Беларуссю застаецца напружанай

18.11.2021 08:53
За апошнія суткі здзейснена 501 спроба нелегальнага пранікнення з Беларусі ў Польшчу.