Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падтрымаў намаганні Паўночнай Македоніі па ўваходжанні ў Еўрапейскі Звяз. 19 лістапада падчас польска-македонскага эканамічнага форуму ў сталіцы краіны Скоп'е польскі лідар выказаў надзею, што Паўночная Македонія працягне імкнуцца да інтэграцыі ў ЕЗ:
-Працэс еўрапейскай інтэграцыі зʼўляецца выдатнай інвестыцыяй у мір і дабрабыт краінаў Заходніх Балканаў і ўсёй Еўропы. З гэтага вынікае глыбокая і адназначная падтрымка еўрапейскай інтэграцыі Паўночнай Македоніі і ў гэтым пытанні вы можаце разлічваць на прэзідэнта Польшчы, на польскую ўладу, можаце разлічваць на нас – палякаў.
Раней польскі прэзідэнт публічна падтрымаў імкненне Паўночнай Македоніі да інтэграцыі пасля сустрэчы з македонскім прэзідэнтам Стэвам Пэндароўскім.
Акрамя таго, Анджэй Дуда заявіў, што ў выпадку, калі ўлады Балгарыі створаць праблемы пры ўваходжанні Паўночнай Македоніі ў ЕЗ, то ён у якасці прэзідэнта Польшчы «далучыцца да пошуку выйсця, якое дазволіць Паўночнай Македоніі далучыцца да ЕЗ».
Балгарыя заблакавала пачатак перамоваў аб далучэнні Паўночнай Македоніі да ЕЗ у 2020 годзе. Урад у Сафіі чакае, што ўлады ў Скопʼе ўнясуць папраўкі ў Канстытуцыю, дзякуючы якім балгары будуць уключаны ў пералік нацыянальнасцяў якія пражываюць у Паўночнай Македоніі.
iar/эж