Беларуская Служба

Дырэктарка Нацыянальнай выведкі ЗША наведала Польшчу

20.11.2021 10:45
«Мы супрацоўнічаем, каб знайсці новыя рашэнні для абароны Польшчы, Еўропы і НАТА ад падобных пагроз сёння і ў будучыні».
.   . , 19  2021 ,
А. Хэйнс і М. Маравецкі, 19 лістапада 2021 года, ВаршаваКрыніца: Krystian Maj/KPRM

Дырэктар Нацыянальнай выведкі ЗША Аўрыл Хэйнс у пятніцу, 19 лістапада сустрэлася з прэм'ер-міністрам Польшчы Матэвушам Маравецкім, каб абмеркаваць міграцыйны крызіс на польска-беларускай мяжы.

Маравецкі напісаў у сацыяльных сетках, што гэты візіт «ясна дэманструе прыхільнасць нашых хаўруснікаў па НАТА гарантыям бяспекі на ўсходнім флангу альянсу». «Мы супрацоўнічаем, каб знайсці новыя рашэнні для абароны Польшчы, Еўропы і НАТА ад падобных пагроз сёння і ў будучыні», – дадаў польскі палітык.

Падчас візіту ў Польшчу Хэйнс таксама сустрэлася з міністрам унутраных спраў Польшчы Марыюшам Камінскім і міністрам абароны Марыюшам Блашчаком.

pap/эж