Беларуская Служба

208 спробаў незаконнага перасячэння мяжы Польшчы з тэрыторыі Беларусі

21.11.2021 08:56
Група з каля 100 вельмі «агрэсіўных замежнікаў», якіх даставілі на мяжу беларускія службы, спрабавала прарвацца ў Польшчу.
-
Польска-беларуская мяжаPAP/EPA/VALDA KALNINA

Памежнікі зафіксавалі ўчора 208 спробаў незаконнага перасячэння мяжы Польшчы з тэрыторыі Беларусі. Афіцэры затрымалі аднаго нелегальнага імігранта – грамадзяніна Ірака. Вынесена 31 пастанова аб выездзе з тэрыторыі Польшчы – паведамляе Памежная служба ў Twitter.

З інфармацыі таксама вынікае, што ўчора на ўчастку памежнай заставы ў Чарэмшы, група з каля 100 вельмі «агрэсіўных замежнікаў», якіх даставілі на мяжу беларускія службы, спрабавала прарвацца ў Польшчу. Службы перашкодзілі перасячэнню мяжы.

ав