Беларуская Служба

Беларусы пікетуюць пасольства Беларусі ў Варшаве (ФОТА)

21.11.2021 14:23
Пікетоўцы патрабуюць неадкладна спыніць міграцыйны крызіс, створаны Аляксандрам Лукашэнка.
Пікет Беларусаў Варшавы пад пасольствам РБ radyjo.net/Я.Смялоўская

«Сотні нявінных людзей, сярод якіх шмат дзяцей і немаўлят, зараз знаходзяцца ў пастцы на беларускай мяжы, замярзаючы і галадаючы. Паток мігрантаў быў наўмысна створаны Аляксандрам Лукашэнкам, каб дэстабілізаваць ЕС. Тысячы чалавечых жыццяў выкарыстоўваюцца рэжымам у сваіх мэтах, як гэта часта бывала раней. Гэта трэба неадкладна спыніць», – заклікае арганізатар пікета «Беларускі дом» у Варшаве.

Дзеля выратавання жыццяў дэманстранты патрабуюць:

- ад працаўнікоў амбасады Беларусі ў Польшчы ўстаць на бок народа і перастаць лабіраваць інтарэсы садысцкага рэжыму;
- ад Польшчы прыпынення гандлёвых адносін з кашалькамі Лукашэнкі – дзяржаўнымі прадпрыемствамі Беларусі;
- ад ЕС узмацнення санкцый у дачыненні да Лукашэнкі і яго партнёраў, уключаючы Расію.


Пікет Беларусаў Варшавы пад пасольствам РБ Пікет Беларусаў Варшавы пад пасольствам РБ
 

яс