Рашэнні аб выездзе з тэрыторыі Польшчы былі вынесены ў дачыненні да 89 чалавек. Адзін нелегальны мігрант быў арыштаваны.
Беларускія службы актыўна ўдзельнічалі ў фарсіраванні польскай мяжы, кідаючы камяні ў польскіх вайскоўцаў, асляпляючы іх пражэктарамі і лазерамі, паведаміла прэс-сакратар памежнай службы Анна Міхальска.
- Найбольшая група налічвала каля сотні мігрантаў. Пад поўнач да мяжы з беларускага боку была дастаўлена група іншаземцаў. Беларускія сілавікі перакінулі праз нашую агароджу драўляную кладку. У польскіх афіцэраў кідалі камяні і тоўстыя галіны.
Паведамлялася пра спробы прарыву праз мяжу каля Чарэмхі, Мельніка і вёскі Дубічы Царкоўныя.
яс