Беларуская Служба

150 чалавек уночы спрабавалі прарвацца на польскі бок (ВІДЭА)

22.11.2021 09:28
У нядзелю каля 150 мігрантаў спрабавалі прарвацца ў Польшчу.
Na nagraniu widać jak białoruskie służby oślepiają polskich funkcjonariuszy
Na nagraniu widać jak białoruskie służby oślepiają polskich funkcjonariuszy twitter.com/Straz_Graniczna

Напад на польскую мяжу кантралявалі беларускія сілавікі, паведамляе польская памежная служба.



У нядзелю 21 лістапада мігранты спрабавалі перасекчы мяжу Польшчы 346 разоў. Для 58 чалавек польскія памежнікі вынеслі пастановы пакінуць тэрыторыю Польшчы.

За дапамогу ў нелегальнай міграцыі затрымалі 3 чалавек: 2 грамадзян Сірыі і аднаго — Грузіі.

вх