Сярод асобаў, якія будуць дэпартаваныя, 10 арганізатараў незаконнага перасячэння мяжы.
Прэс-сакратар памежнай службы Ганна Міхальска кажа, што першы самалёт можа змяшчаць 80 чалавек.
— 80 замежнікаў. Яны не паляцяць самі, а з прадстаўнікамі няўрадавых арганізацый. Відавочна, у гэтым вялікая праца памежнікаў. Калі ў такой групе большасць мужчыны, то наша ахова мусіць быць вялікай. Калі гэта сем'і, то ахову можам дазволіць меншую. Таксама звычайна прысутнічае доктар і псіхолаг, калі патрэбная яго дапамога
Учора 58 чалавек атрымалі загад пакінуць тэрыторыю Польшчы. Пакуль невядома, калі адбудзецца першы рэйс.
IAR / вх