Беларуская Служба

PiS хоча прыняць закон, які дазволіць працадаўцам правяраць вакцынацыю работніка

22.11.2021 17:13
Група дэпутатаў PiS унесла ў Сейм законапраект, які дазволіць працадаўцам правяраць, ці прышчэплены супрацоўнік супраць COVID-19.
Projekt ws. weryfikacji szczepień pracowników powinien być procedowany w Sejmie na początku grudnia
Projekt ws. weryfikacji szczepień pracowników powinien być procedowany w Sejmie na początku grudniaShutterstock/Halfpoint

Прэм'ер-міністр Матэуш Маравецкі абвясціў, што партыя «Права і справядлівасць» хоча пагаварыць з парламенцкай апазіцыяй наконт падтрымкі закона, які дазваляе працадаўцам правяраць вакцынацыю работніка.

На мінулым тыдні група дэпутатаў «Права і справядлівасць» унесла ў Сейм законапраект, які дазволіць працадаўцам правяраць, ці прышчэплены супрацоўнік супраць COVID-19. Прэмʼер-міністр Матэуш Маравецкі кажа, што такія рашэнні не супраць не прышчэпленых людзей.
 
– Гэта не азначае сегрэгацю, як некаторыя гавораць. Чалавек, які прыходзіць ва ўстанову на працу, мусіць мець права ведаць, што там бяспечна, што можна зняць маску ці наадварот больш сябе ахоўваць. У такім выпадку працадаўца можа частку работнікаў перавесці на працу не з кліентамі, з людзьмі. То бок адправіць да нейкай працы з дакументамі ці працы здальняй.

Матэуш Маравецкі заклікаў да больш спакойных дыскусій наконт мер бяспекі ў сувязі з пандэміяй каронавіруса.

IAR/вх