Беларуская Служба

Дэпутат Думы з'явіўся на памежным пераходзе ў Брузгах і абражаў Польшчу і палякаў

23.11.2021 07:11
Расійскі палітык абвінаваціў Польшчу і Захад у прычыненні крызісу і ў прыватнасці Польшчу .
Віталь МілонаўАвтор: VOA - Первомайский марш в Петербурге прошел без серьезных инцидентов, Общественное достояние, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=58466479

Расійскі палітык Віталь Мілонаў, дэпутат Думы, з'явіўся у панядзелак на памежным пераходзе ў Брузгах, -паведаміў у Твітэры прэс-сакратар міністра каардынатара польскіх спецслужбаў Станіслаў Жарын.

«Пабачыўшы нашых салдат і афіцэраў уся здымачная група пачала крычаць і абражаць Польшчу. Расійскі палітык абвінаваціў Польшчу і Захад у прычыненні крызісу і ў прыватнасці Польшчу – у агрэсіі і адсутнасці чалавечнасці. Расійскіага палітыка суправаджаў прапагандыст ад рэжыму Лукашэнкі», – напісаў Жарын.

Прэс-сакратар міністра каардынатара па спецслужбах дадаў, што «гэта яшчэ адна праява падтрымкі Расіі рэжыму Лукашэнкі, які праводзіць аперацыю супраць Польшчы». «Крэмль усё больш адкрыта падтрымлівае дзеянні беларускіх службаў супраць ЕС», – падкрэсліў Станіслаў Жарын.

Мігрантаў, у асноўным з Блізкага Ўсходу, рэжым Аляксандра Лукашэнкі накіроўвае да польскай усходняй мяжы і спрабуе прымусіць іх нелегальна прабрацца на тэрыторыю ЕЗ.

яс