Беларуская Служба

У Беластоку пройдзе акцыя салідарнасці з вязнямі сумлення Анжалікай Борыс і Андрэем Пачобутам

23.11.2021 16:02
Падчас акцыі салідарнасці кожны жадаючы зможа напісаць і адправіць зняволеным паштоўку, тым самым выказаўшы падтрымку вязням рэжыму Лукашэнкі.
Анжэліка Борыс і Анджэй Пачобутфота: Польскае радыё


У гэты чацвер у Беластоку пройдзе акцыя салідарнасці з арыштаванымі прадстаўнікамі польскай нацменшасці ў Беларусі Анжалікай Борыс і Андрэем Пачобутам.

Падчас акцыі салідарнасці кожны жадаючы зможа напісаць і адправіць зняволеным паштоўку, тым самым выказаўшы падтрымку вязням рэжыму Лукашэнкі.

Анжаліцы Борыс і Андрэю Пачобуту інкрымінуецца нібыта распальванне нацыянальнай варажнечы. За гэта лідарам польскай нацменшасці ў Беларусі пагражае ад 5 да 12 гадоў пазбаўлення свабоды.

Мерапрыемства пачнецца а 18:00 гадзіне паводле мясцовага часу ля помніка Ежы Папялушку.

вс