Агенцтва ўнутранай бяспекі затрымала грамадзяніна Польшчы, які падазраецца ў ініцыіраванні шпіёнскай дзейнасці на карысць Расіі і дзейнасці на шкоду польскім інтарэсам. 66-гадовы мужчына сваёй віны не прызнаў.
Супрацоўнікі Агенцтва ўнутранай бяспекі затрымалі Радаслава С., які выслухаў абвінавачанне і быў часова арыштаваны па патрабаванні пракурора. Гэта затрыманне звязана з арыштаваным у траўні 2021 года Марцінам К., падазраваным у вядзенні замежнай выведкі, паведамілі PAP у прэс-аддзеле Нацыянальнай пракуратуры.
Прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў Станіслаў Жарын адзначыў, што справа яшчэ развіваецца, і значная частка матэрыялаў гэтага расследавання засакрэчаная.
«Затрыманы 66-годак падтрымліваў шпіёнскую дзейнасць на карысць выведкі ФСБ Расіі і дзейнічаў на шкода інтарэсам РП», - сказаў Жарын.
Супрацоўнікі Агенцтва ўнутранай бяспекі затрымалі мужчыну ў Вармінска-Мазурскім ваяводстве ў суботу. Падчас ператрусу ў кватэры затрыманага «знойдзеныя рэчы і дакументы, якія дапаўняюць доказы». «Мужчына не прызнаў сябе вінаватым у выстаўленых яму абвінавачаннях», — дадаў ён.
Радаславу С. пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.
Раней - у траўні Агенцтва ўнутранай бяспекі затрымала па падазрэнні ў шпіянажы 43-гадовага паляка, які супрацоўнічаў са спецслужбамі Расіі і прызнаў сваю віну. Ён павінен быў выконваць даручаныя расіянамі задачы, у тым ліку прадастаўляць расійскім спэцслужбам інфармацыю і матэрыялы ў галіне ваенных і польскіх суб’ектаў і грамадзян. Гэтыя дадзеныя, на думку Агенцтва ўнутранай бяспекі, мелі істотнае значэнне для расійскай дзейнасці на шкоду Польшчы.
ав