Беларуская Служба

Урад Польшчы абвясціў аб дзеяннях урада, накіраваных на змякчэнне наступстваў інфляцыі

25.11.2021 14:26
Яны тычацца коштаў на паліва, энерганосьбіты і прадукты харчавання.
Матэвуш Маравецкі PAP/Leszek Szymański

Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі абвясціў аб дзеяннях урада, накіраваных на змякчэнне наступстваў інфляцыі. Яны тычацца коштаў на паліва, энерганосьбіты і прадукты харчавання.

Са студзеня за тры зімовыя месяцы, гэта значыць да канца сакавіка, ПДВ для спажыўцоў прыроднага газу будзе зніжаны з цяперашніх 23% да 8%. Прэмʼер-міністр падкрэсліў, што паніжэнне падаткаў распаўсюджваецца на ўсё грамадства без усялякага падзелу:

-Менавіта ў выніку цэн на энэрганосьбіты і кліматычнай палітыкі надыходзячы год, а менавіта яго пачатак можа быць цяжкім. Таму паявілася амартызацыя, уведзеная з боку дзяржавы.

Прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі таксама абвясціў аб адмене акцызу на электраэнергію для хатніх гаспадарак і зніжэнні акцызу на электраэнергію для іншых спажыўцоў да мінімуму, які дзейнічае ў Еўрасаюзе.

Са студзеня таксама на тры месяцы будзе зніжана стаўка ПДВ на электраэнергію з цяперашніх 23 да 5%.

Прэмʼер-міністр паведаміў, што ўрад таксама будзе прасіць спыніць спекуляцыю цэнамі на рынку так званых зялёных сертыфікатаў:

-Мы выступім з заявай змены прынцыпу гандлю зялёнымі сертыфікатамі, але і правам да выкідаў вуглякіслага газу ўвогуле. А такім чынам панізіць гвалтоўны рост цэн на СО2.

З 20 снежня на пяць месяцаў памер акцызу на паліва зніжаецца да мінімальна дазволенага ў Еўрасаюзе ўзроўню. Акрамя таго, з 1 студзеня да канца мая наступнага года паліва будзе вызваленае ад падатку з рознічнага гандлю.

У наступным годзе плануецца выплачваць кампенсацыі для больш чым 5 мільёнаў хатніх гаспадарак.

ав

З 2022 года ў падатковай сістэме ў Польшчы адбудзецца шмат зменаў

19.11.2021 09:41
Не ўсе супрацоўнікі скарыстаюцца на падатковых зменах, заключаных у сацыяльна-эканамічнай праграме «Польскі парадак».