За апошнія суткі польскія службы спынілі 206 спробаў незаконнага перасячэння польска-беларускай мяжы. Прэсавай сакратарка Памежнай варты Анна Міхальская паведаміла, што на ахоўным участку мяжы ў Белавежы група з больш, чым 100 чалавек спрабавала сілком прарвацца на тэрыторыю Польшчы:
-Гэтыя людзі былі прывезены грузавікамі беларускім бокам. Каля 18 гадзін пачалася атака на мяжу, яна пачалася з закідвання польскіх салдат камянямі, галінкамі і фрагментамі агароджы. Тым часам беларускія сілавікі асляплялі польскія патрулі лазерамі і страбаскопамі. Двое салдат атрымалі нязначныя раненні.
Прэс-сакратар памежнай службы дадала, што мігранты перакінулі драўляную кладу праз агароджу і ўварваліся на тэрыторыю Польшчы. Іх затрымалі і выдалілі з краіны.
iar/эж