Беларуская Служба

125 чалавек спрабавалі нелегальна перасекчы беларуска-польскую мяжу

28.11.2021 08:47
Пастановы аб выедзе з тэрыторыі Польшчы вынесены ў дачыненні да 51 замежніка.
-
Польска-беларуская мяжафота: Straż Graniczna

Учора 125 чалавек спрабавалі нелегальна перасекчы беларуска-польскую мяжу. У Памежнай службе паведамілі, што пастановы аб выедзе з тэрыторыі Польшчы вынесены ў дачыненні да 51 замежніка.

Групы па некалькі дзясяткаў спрабавалі перасекчы мяжу ў раёнах, падпарадкаваных памежным пастам у Дубічах Царкоўных і Мельніку. Раней паліцыя Падляшша паведаміла, што мяжу гвалтоўна перасякалі, у тым ліку, у ваколіцах Стажыны. Пашкоджаную агароджу трэба было адрамантаваць.

Паліцыя Падляшша таксама паведаміла, што затрыманыя пяць чалавек, якія падазраюцца ў садзейнічанні незаконнаму перасячэнню мяжы, трое грамадзян Украіны, таджык і расіянін. Яны хацелі правезці праз тэрыторыю Польшчы васямнаццаць замежнікаў без дазволаў на знаходжанне ў Польшчы. Так званых кур’ераў лавілі ў Залессі, Танкелях, Бержніках, Бельску Падляскім і Алекшах.

З пачатку міграцыйнага крызісу на польска-беларускай мяжы паліцыя на Падляшшы затрымалі 324 чалавекі за дапамогу ў незаконным перасячэнні мяжы. Кур'еры хацелі перавезці 1353 чалавекі.

ав