Упершыню ў акадэмічным касцёле Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта была адпраўленая імша на ўкраінскай мове. Гэта адказ на чаканні ўкраінскіх студэнтаў.
«Гэта шанец для інтэграцыі ў Касцёл паслядоўнікаў лацінскага абраду, для якіх украінская мова з’яўляецца роднай», – кажа прэс-сакратар Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта Яна Паўла ІІ, прафесар Міхал Вырасткевіч:
-Гаворка таксама пра супольнасць з тэалагічнага пункту гледжання. Калі мы разам молімся, разам сустрэліся, размаўляем на мове, якая для нас самая блізкая. З іншага боку, гэта таксама шанц сустрэць новых людзей. Яны жывуць у Любліне, але паходзяць з Украіны. Магчыма, яны ніколі б не сустрэліся, калі б ні імша. Мы даем ім шанец адчуць сябе ў Любліне сапраўды як дома.
Імша на ўкраінскай мове будзе цэлебравацца кожную нядзелю ў 9.30. Сённяшнюю службу ўзначаліў Мітрапаліт Кіева-Жытомірскі Віталій Крывіцкі.
ав