Палякі адзначаюць 191-ю гадавіну Лістападаўскага паўстання – аднаго з найбуйнейшых незалежніцкіх паўстанняў у гісторыі Польшчы. Яно пачалося ў ноч з 29 на 30 лістапада 1830 года.
Гэта было паўстанне за незалежнасць, мэтай якога было вызваленне Каралеўства Польскага з-пад улады Расіі. Гэта было таксама самае буйное паўстанне ў гісторыі польскіх вызваленчых змаганняў у 19-ым стагоддзі. Амаль 11 месяцаў прыкладна 150 тысяч чалавек змагаліся з магутнай ваеннай імперыяй Еўропы. Пасля шматлікіх пачатковых поспехаў паўстанне скончылася ваеннай паразай. Яго наступствам стала вялікая эміграцыя і абмежаванне аўтаноміі Каралеўства Польскага.
Падчас паўстання польскія і расійскія войскі вялі шмат баёў. У самым вялікім і крывавым з іх, пад Альшынкай Грахоўскай у лютым 1831 г., было забіта каля 7 тыс. польскіх і амаль 9,5 тыс. расійскіх салдат. Польскім войскам тады ўдалося на шмат тыдняў спыніць паход расійскай арміі на Варшаву.
нг