Пачалася сустрэча прэм'ер-міністра з дэпутацкімі клубамі і коламі, прысвечаная сітуацыі на мяжы з Беларуссю і геапалітычнай сітуацыі ў рэгіёне. Прэс-сакратар ураду Пётр Мюлер (Piotr Mueller) заявіў у эфіры TVP Info, што міжпартыйная салідарнасць неабходная ў цяперашняй геапалітычнай сітуацыі Польшчы.
Перад сустрэчай Мюлер сказаў, што перамовы тычацца не толькі сітуацыі на ўсходняй мяжы Польшчы.
- Геапалітычная сітуацыя значна больш складаная, чым проста сітуацыя на польска-беларускай мяжы. Мы гаворым тут пра энергетычныя пагрозы з боку Расіі, газавы шантаж, гаворка ідзе пра звесткі аб перамяшчэнні ваенных сілаў з Расеі на мяжу з Украінай. Гаворка ідзе пра дэзынфармацыйную дзейнасць. На жаль, усё гэта стварае вельмі небяспечную карціну.
На мінулым тыдні прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі правёў шэраг сустрэч з кіраўнікамі еўрапейскіх урадаў і прэзідэнтамі. Ён распавёў пра сітуацыю на польска-беларускай мяжы і пра небяспеку, звязаную з ростам коштаў на газ. Кіраўнік ураду наведаў між іншым краіны Балтыі, Германію, Францыю, Вялікабрытанію. Маравецкі таксама прыняў удзел у саміце Вышаградскай групы ў Будапешце, які быў скліканы па яго просьбе.
IAR PR/нг