Беларуская Служба

Сярод мігрантаў з'яўляюцца афганцы, якія, магчыма, прайшлі баявую падрыхтоўку

29.11.2021 13:15
З пачатку года польскія памежнікі зафіксавалі амаль 40 тысяч спробаў нелегальнага перасячэння польска-беларускай мяжы.
A. Łukaszenka przeniósł migrantów w inne miejsce
A. Łukaszenka "przeniósł" migrantów w inne miejsce twitter.com/MON_GOV_PL

Сярод мігрантаў, нядаўна прыехаўшых у Беларусь, ёсць афганцы, якія маюць сувязі з Расіяй, паведаміў прэс-сакратар міністра каардынатара спецслужбаў Станіслаў Жарын. Магчыма, некаторыя з іх маюць баявую падрыхтоўку, дадаў ён.

Жарын напісаў у Twitter, што «некаторыя з афганцаў праходзяць расійскія ваенныя курсы і, магчыма, баявую падрыхтоўку. Пасля прыбыцця ў Беларусь спрабуюць перайсці мяжу Рэспублікі Польшча».

У посце Жарына прадстаўлены фотаздымак афганца, затрыманага ў Польшчы ў верасні 2021 года. Мужчына быццам бы прыехаў у Польшчу адразу пасля заканчэння вайсковых курсаў у Расіі.

З пачатку года польскія памежнікі зафіксавалі амаль 40 тысяч спробаў нелегальнага перасячэння польска-беларускай мяжы.

IAR PR/нг