Беларуская Служба

Упершыню з пачатку чацвёртай хвалі эпідэміі колькасць новых заражэнняў зніжаецца

30.11.2021 17:36
За мінулыя суткі памерлі 526 пацыентаў з дыягназам «каранавірус».
Koronawirus: czwarta fala nie zwalnia tempa. Najnowsze dane MZ
Koronawirus: czwarta fala nie zwalnia tempa. Najnowsze dane MZTerelyuk/Shutterstock

У аўторак, 30 лістапада, Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла пра 19074 новыя выпадкі заражэння каранавірусам. Упершыню з пачатку чацвёртай хвалі эпідэміі ў Польшчы зафіксавана памяншэнне колькасці заражэнняў. У параўнанні з папярэднім тыднем гэты паказнік меншы прыкладна на 5%.

Намеснік міністра аховы здароўя Вальдэмар Краска паведаміў, што за мінулыя суткі памерлі 526 пацыентаў з дыягназам «каранавірус» :

-На жаль, 526 чалавек прайгралі барацьбу з COVID-19. Гэта вельмі вялікая колькасць. Таму я таксама заклікаю ўсіх вас: калі ёсць сімптомы, то не чакайце, а як мана раней звяртайцеся ў лякарню.

Тым часам цалкам супраць каранавіруса прышчпэлена ўжо 20 млн 418 тысяч чалавек.

iar/эж

Мінздароўя Польшчы пачало рассылаць СМС-паведамленні асобам, якія не прайшлі вакцынацыі

29.11.2021 12:09
 У шпіталях знаходзіцца 20 521 пацыент з Covid-19.