Беларуская Служба

Мінабароны: Беларусы абстралялі польскія пражэктары на мяжы (ФОТА)

01.12.2021 10:15
У сувязі з інцыдэнтам у Мінабароны будзе выкліканы беларускі аташэ па пытаннях абароны.
    ,        ,  .
У раёне Тэрэспаля асвятляльныя мачты, устаноўленыя жаўнерамі Войска Польскага на мяжы з Беларуссю, былі абстраляныя. фота: Мінабароны Польшчы

У раёне Тэрэспаля асвятляльныя мачты, устаноўленыя жаўнерамі Войска Польскага на мяжы з Беларуссю, былі абстраляныя. Намеснік мністра нацыянальнай абароны Войцех Скуркевіч кажа пра пра правакацыю беларускіх службаў. Пражэктары былі знішчаныя ў выніку стрэлаў з пнеўматычнай зброі.

-Стралялі з двух розных напрамкаў. Гэта паказвае, што гэта была свядомая, запланаваная акцыя, якую напэўна не правялі мігранты, бо яны не маюць зброі. Гэта зрабілі беларускія службы.

Міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак паінфармаваў на Твітэры, што ў сувязі з інцыдэнтам у Мінабароны будзе выкліканы беларускі аташэ па пытаннях абароны.

ав