Беларуская Служба

За апошнія суткі ў Польшчы ад каранавіруса памерлі 470 чалавек

03.12.2021 11:07
У Польшчы лабараторныя даследаванні пацвердзілі заражэнне каранавірусам у 26 965 чалавек. 
Эпідэмія каранавірусаPAP/EPA/STEPHANIE LECOCQ

У Польшчы лабараторныя даследаванні пацвердзілі заражэнне каранавірусам у 26 965 чалавек. 470 пацыентаў з COVID-19 памерлі – паведамілі ў пятніцу ў Міністэрстве аховы здароўя.

Міністэрства аховы здароўя паведамляе, што ў краіне дагэтуль не знойдзены варыянт амікрон у Польшчы. У гэтым напрамку аналізуецца шэсць пробаў крыві.

Міністр аховы здароўя Адам Нядзельскі паінфармаваў, што ўрад усё сур'ёзней задумваецца пра ўвядзенне абавязку прышчэпкі для некаторых прафесійных катэгорый, як медыкі, настаўнікі і функцыянеры служб. Міністр дадаў, што абавязак не будзе ўведзены з дня на дзень.

ав