Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла, што за апошнія суткі пацверджана 25 576 новых выпадкаў заражэння каранавірусам. 135 чалавек памерлі ад COVID-19, а 367 чалавек памерлі ад спадарожных захворванняў.
У Міністэрстве аховы здароўя паведамілі, што ў польскіх шпіталях знаходзяцца цяпер 22 350 хворых на COVID. Гэта на 315 больш, чым учора.
Да апаратаў ШВЛ падключана 1978 пацыентаў - на 10 больш, чым за папярэдні дзень. На каранціне знаходзяцца 761 786 чалавек.
У наяўнасці 7 тысяч ложкаў для хворых Covid і 699 рэспіратараў.
З пачатку пандэміі каранавірусам заразіліся 3 649 027 палякаў, 3 мільёны 116 тысяч чалавек вылечыліся, 85 630 пацыентаў памерлі.
ПР/юл