Беларуская Служба

Больш за 13 тысяч заражэнняў COVID-19 у Польшчы за суткі

06.12.2021 13:01
Новыя дадзеныя ад Міністэрства аховы здароўя Польшчы.
Według ekspertów omikron może wywoływać łagodniejsze objawy niż inne warianty COVID-19
Według ekspertów omikron może wywoływać łagodniejsze objawy niż inne warianty COVID-19Forum/Jacek Szydlowski

Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што за мінулы дзень зафіксавана 13 250 выпадкаў заражэння каранавірусам.

Памерлі 25 чалавек, з якіх 17 мелі спадарожныя захворванні.

З-за COVID-19 агулам шпіталізавана 22 778 чалавек. З учорашняга дня паступіла 514 пацыентаў.

Цяпер занята 1989 апаратаў ШВЛ, што на 20 больш, чым днём раней. Усяго ў аддзяленнях Covid больш за 2700 такіх прыстасаванняў.

Да інфармацыі, па словах экспертаў, штам амікрон можа выклікаць больш лёгкія сімптомы, чым іншыя варыянты COVID-19.

Паводле IAR / вх