Сёння ў горадзе Катавіцы адбылося афіцыйнае адкрыццё Лічбавага саміту ААН IGF 2021, у якім прымаюць удзел прадстаўнікі дзяржаўных органаў улады і Арганізацыі аб’яднаных нацый. Пасля ўчорашняга так званага «нулявога дня» сёння пачаліся асноўныя дыскусійныя панэлі.
Тэму працягвае карэспандэнт Польскага радыё Пшэмыслаў Ліс:
- Падчас афіцыйнай цырымоніі адкрыцця саміту выступілі, між іншым, прэм’ер Матэвуш Маравецкі і намеснік Генсакратара ААН Лю Чжэньмінь. Апрача таго з відэазваротамі да ўдзельнікаў выступілі прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда і Генсакратар ААН Антонію Гутэрыш. Пасля гэтага пачаліся першыя дыскусійныя панэлі. У Лічбавым саміце ў горадзе Катавіцы прымае ўдзел больш за 5 тысяч удзельнікаў з усяго свету. Дыскусіі, прысвечаныя кібербяспецы і развіцці лічбавай рэчаіснасці будуць працягвацца да бліжэйшай пятніцы.
IAR/аз