У сераду прэзідэнт Анджэй Дуда і першая лэдзі Агата Каргаўзер-Дуда наведалі Кузніцу ў Падляшскім ваяводстве.
Прэзідэнцкая пара сустрэлася з функцыянерамі Памежнай службы, паліцыі, Пажарнай службы, а таксама жаўнерамі Войска Польскага і тэрытарыяльнай абароны, якія ахоўваюць польска-беларускую мяжу.
Кіраўнік польскай дзяржавы падкрэсліў значэнне сумесных дзеянняў жаўнераў і функцыянераў службаў.
«Гэта такія сумесныя намаганні службаў і арміі для таго, каб мяжа добра ахоўвалася і каб мы маглі выконваць свае абавязацельствы таксама як член ЕС», – сказаў прэзідэнт.
Адной з тэм размоваў была дапамога мігрантам, якія перасеклі польска-беларускую мяжу. Прэзідэнцкая пара па гэтай справе планавала сустрэцца як з прадстаўнікамі няўрадавых арганізацый, якія дзейнічаюць у памежнай зоне, такі мясцовымі жыхарамі.
PAP/аз