Беларуская Служба

Вайскоўцы Чэхіі рыхтуюцца да адпраўкі на мяжу ЕС з Беларуссю

09.12.2021 08:59
Парламент Чэхіі можа ўхваліць гэтае рашэнне ўжо на наступным тыдні.
 .
Ілюстрацыйны здымак. Мяжа Польшчыфота: Twitter.com/@Straz_Graniczna

Урад Чэхіі пагадзіўся накіраваць войскі на польска-беларускую мяжу. Мандат прадугледжвае прысутнасць у Польшчы каля 150 чэшскіх салдат на працягу шасці месяцаў. Гэта рашэнне яшчэ мусяць зацвердзіць абедзве палаты чэшскага парламента. 

Чэхія можа стаць трэцяй краінай, якая задзейнічае сваіх вайскоўцаў на польска-беларускай мяжы. Раней гэта зрабілі Вялікабрытанія і Эстонія.

Прэс-сакратар памежнай аховы Польшчы, лейтэнант Ганна Міхальска паведаміла, што ў цэнтрах для мігрантаў цяпер знаходзяцца каля 1850 замежнікаў, 55 працэнтаў з іх звяртаюцца па міжнародную абарону ў Польшчы, а астатнія чакаюць рашэнняў, якія абавязваюць іх вярнуцца на тэрыторыю краіны паходжання. Прадстаўніца памежнай службы таксама паведаміла, што беларускія службы больш не хаваюць сваю дапамогу мігрантам у перасячэньні мяжы.

Informacyjna Agencja Radiowa

IAR / вх