Беларуская Служба

Новая кіраўнічка нямецкай дыпламатыі наведае Польшчу з візітам

10.12.2021 08:30
У бліжэйшую нядзелю ў Варшаву прыбудзе новы канцлер Германіі Олаф Шольц.
     .
Новая кіраўнічка нямецкай дыпламатыі Анналена Бербак.PAP/EPA/GONZALO FUENTES / POOL

Новая кіраўнічка нямецкай дыпламатыі Анналена Бербак сёння наведае Польшчу з аднадзённым візітам. У Варшаве яна сустрэнецца, у тым ліку, з кіраўніком польскага Міністэрства замежных спраў Збігневам Рауам. Раней сустаршыня нямецкіх «Зялёных» ужо наведала Парыж і Брусель. Серыя замежных візітаў, якую Анналена Бербак пачала неўзабаве пасля прызначэння Олафа Шольца на пасаду канцлера Германіі, мае на мэце падкрэсліць неабходнасць падтрымліваць цесныя адносіны з суседзямі.

Перад паездкай у Варшаву Анналена Бербак запэўніла, што падтрымлівае пазіцыю Польшчы, калі гаворка ідзе пра ўзмацненне санкцый супраць Мінска. На пытанне пра газаправод Nord Stream 2 нямецкая палітык паўтарыла, што не з'яўляецца яго прыхільнікам. Яна таксама гаварыла пра гатоўнасць ажыўлення дзейнасці Веймарскага трохкутніка.

У бліжэйшую нядзелю Польшчу наведае новы канцлер Германіі Олаф Шольц.

IAR/аз