Беларуская Служба

С.Жарын: Аперацыяй пасадкі ў Мінску самалёта з Пратасевічам кіраваў супрацоўнік КДБ

10.12.2021 13:25
Прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў у Польшчы прадставіў высновы расследавання па гэтай справе.
- -     .
Прэ-сакратар міністра-каардынатара спэцслужбаў у Польшчы Станіслаў Жарын.PAP/Wojciech Olkuśnik

Мэтай вымушанай пасадкі самалёта Ryanair у аэрапорце Мінска было затрыманне актывіста беларускай апазіцыі Рамана Пратасевіча, а не пагроза выбуху меркаванага выбуховага прыстасавання на борце. Такія высновы расследавання па захопе машыны, якая ляцела з Афін у Вільню. Здарэнне адбылося ў траўні.

Прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў у Польшчы Станіслаў Жарын, які прадставіў згаданыя высновы, падкрэсліў, што пасадка самалёта была аперацыяй беларускіх спецслужбаў супраць Рамана Пратасевіча:

- З гэтай мэтай адбылася вытворчасць фальшывай інфармацыі, запалохванне экіпажу самалёта, а таксама абмежаваннe свабоды пасажыраў машыны. Згаданыя дзеянні можна назваць дзяржаўным тэрарызмам, ажыццяўлёным беларускімі спецслужбамі.

Паводле вынікаў следства, 23 траўня аперацыяй захопу самалёта Ryanair кіраваў супрацоўнік КДБ, прысутны ў дыспетчарскай вышцы мінскага аэрапорта. Гэта ён загадаў дыспетчару паведаміць пілотам аб бомбе на борце машыны і аб электроннай пошце з папярэджаннем, дасланай у еўрапейскія аэрапорты.
Дарэчы ў ходзе расследавання было ўстаноўлена, што ліст пра бомбу прыбыў у мінскі аэрапорт праз паўгадзіны пасля таго, як дыспетчар паведаміў пра яго пілотам.

Самалёт Ryanair, на борце якога знаходзіліся 132 чалавекі, у тым ліку 6 членаў экіпажа, прызямліўся прымусова ў Мінску пасля 10.00. Прадстаўнікі беларускіх службаў правялі пошук меркаванай выбухоўкі. Пасля 7 гадзін самалёт вылецеў у Вільню без пяці пасажыраў, у тым ліку Рамана Пратасевіча і яго партнёркі расіянкі Сафіі Сапегі.

Паводле амерыканцаў, авіядыспетчар Алег Галегаў, які 23 траўня дзяжурыў у аэрапорце Мінска, зараз знаходзіцца ў Польшчы і супрацоўнічае з польскімі службамі.

IAR/аз