Беларуская Служба

«Каб Польшча была Польшчай». Польскае радыё выдала альбом да 40-годдзя ваеннага становішча

12.12.2021 10:21
Ноч на 13 снежня 1981 года, калі больш за 6500 актывістаў апазіцыі былі арыштаваныя і інтэрнаваныя, стала пачаткам цёмнай старонкі ў сучаснай польскай гісторыі.
   .      40-
«Каб Польшча была Польшчай». Польскае радыё выдала альбом да 40-годдзя ваеннага становішчаКрыніца: Photo: Polish Radio

«Каб Польшча была Польшчай» – так называецца альбом, выдадзены Польскім радыё ў памяць пра 40-ую гадавіну ўвядзення ваеннага становішча. Выданне складаецца з двух дыскаў з тэкставым і ілюстрацыйным дадаткам з 120 старонак. Першы дыск адкрывае песня Уладзімежа Корча на словы Яна Петшака – «Каб Польшча была Польшчай». Другі дыск прысвечаны, перш за ўсё, рэлігійна-грамадскай дзейнасці і пакутніцкай смерці святара Ежы Папялушкі ад рук камуністычных спецслужбаў. Выкарыстаныя ў альбоме «Каб Польшча была Польшчай» архіўныя запісы Польскага радыё з'яўляюцца ўнікальнымі сведчаннямі таго часу.

«Гэта чарговая ініцыятыва Польскага радыё ў рамках місіі грамадскага СМІ», – заявіла старшыня праўлення Польскага радыё Агнешка Каміньская на прэмʼеры выдання:

-Альбом выключны, ён змяшчае запісы, але таксама фатаграфіі з архіваў Польскага радыё, да гэтага часу невядомыя шырокай публіцы. Смела магу сказаць, што гэты альбом не зʼяўляецца стандартным паўторам некаторых кадраў, а новым поглядам на падзеі 13 снежня 1981 года.

Ноч на 13 снежня 1981 года, калі больш за 6500 актывістаў апазіцыі былі арыштаваныя і інтэрнаваныя, стала пачаткам цёмнай старонкі ў сучаснай польскай гісторыі.

iar/эж