За мінулы дзень суткі зарэгістравана 24 тысячы 991 новы выпадак захворвання. 571 чалавек памёр ад COVID-19. Зроблена больш за 107 тысяч тэстаў на каранавірус.
«Варыянт Дэльта каранавіруса бярэ сваё, сітуацыя драматычная», - распавёў кардыёлаг, эпідэміёлаг сардэчных і сасудзістых захворванняў праф. Мацей Банах з Медыцынскага ўніверсітэта ў Лодзі.
Лекар папярэдзіў, што песімістычныя, статыстычныя прагнозы адносна хады пандэміі і вялікай колькасці захворванняў COVID-19, на жаль, спраўдзіліся.
«Пацвердзіліся і песімістычныя прагнозы адносна варыянту «Дэльта», які дамінуе сярод каранавірусных інфекцый у Польшчы», — падкрэсліў праф. Банах.
«Варыянт «Дэльта» бярэ сваё, сітуацыя драматычная», — ацаніў ён. «Сітуацыя ў Польшчы цяпер, бадай, самая горшая ў свеце. Толькі ў снежні мы ўжо маем 4,2 тысячы смерцяў, з якіх дзевяноста працэнтаў не былі прышчэпленыя», — адзначыў эпідэміёлаг.
ПР/юл