Беларуская Служба

Польскі жаўнер быў паранены на мяжы з Беларуссю

12.12.2021 13:20
У гэтым месяцы памежнікі ўжо зафіксавалі больш за 600 спробаў незаконнага перасячэння дзяржаўнай мяжы. 
Ілюстрацыя Крыніца: PAP/Marcin Obara

Група з 55 мігрантаў у нядзелю, 12 снежня паспрабавала перасекчы польска-беларускую мяжу недалёка ад вёскі Чарэмха на паўночным усходзе Польшчы, паведаміла Памежная варта ў твітэры.

«Адзін салдата польскай арміі атрымаў удар каменем у твар, яму была аказана даўрачэбная дапамога на месцы», – гаворыцца ў афіцыйным паведамленні.

У гэтым месяцы памежнікі ўжо зафіксавалі больш за 600 спробаў незаконнага перасячэння дзяржаўнай мяжы. З пачатку года такіх спробаў агулам было больш за 38,5 тысяч.

iar/эж

Учора 41 чалавек спрабаваў перайсці польска-беларускую мяжу

11.12.2021 09:26
Пра гэта паведаміла Памежная ахова, вынесена 10 пастаноў аб выдаленні з тэрыторыю Польшчы.